Восень — гэта зусім не пра сумныя дажджы. Гэта час, калі зямля аддае свае самыя шчодрыя дары, а паветра напаўняецца пахам саломы, спелых яблыкаў і свежага хлеба. Учора, 20 верасня, Новаельнянскі дом культуры ператварыўся ў асяродак цеплыні і душэўнасці. Адсвяткавалі «Багач»-свята, якое сімвалізуе заканчэнне жніва і прыход сытай восені!
✨ Як ажывалі старажытныя таямніцы.Галоўным героем дня стаў, першы сноп-сапраўдны гаспадар у хаце.
Спевы, ад якіх дрыжала душа, і танцы да ўпаду!
Калі загучаў гармонік, уседзець на месцы было немагчыма!
Спявалі беларускія песні і вучыліся танцаваць народныя танцы: кружыліся і тупалі ад душы так, што ў зале стала па-сапраўднаму горача!
🍎 Шчыры смех і народныя забавы.Беларускі гумар-асобны від мастацтва. З азартам удзельнічалі ў традыцыйных гульнях і жартавалі.
🌾 Цёплы абярэг у кожную хату.Асаблівай цеплынёй быў напоўнены майстар-клас па стварэнні лялькі-абярэга «Збожжавушкі».
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.


