Вы сейчас просматриваете Хвіліны душэўнасці. Арсеній Шавель: “Мой працоўны стаж – 40 гадоў”

Хвіліны душэўнасці. Арсеній Шавель: “Мой працоўны стаж – 40 гадоў”

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости
Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці наведаў 85-гадовага юбіляра ў вёсцы Русакі Арсенія Шавяля і павіншаваў мужчыну з днём нараджэння.
Арсеній Панцеляймонавіч шчыра падзякаваў гасцям за ўвагу і з ахвотай расказаў пра свой жыццёвы шлях: – Нарадзіўся я ў 1940 годзе. Мае бацькі на той час жылі на хутары за два кіламетры ад вёскі Русакі разам з маім старэйшым братам і бабуляй Аленай. Зямля на Русакоўскіх хутарах была не вельмі ўрадлівай, пясчанай і камяністай, таму людзі там жылі беднавата. Хатка бацькоў была старэнькая, і яны вырашылі будаваць новую, але ўсе планы парушыла вайна.
Нямецкай акупацыі і самой вайны я не памятаю. Яе наступствы адчуў, калі мне было ўжо гадоў пяць. Халодныя зімы, галодныя дні і дзіцячая крыўда на лёс. Людзі радаваліся перамозе над фашызмам, апрацоўвалі свае палоскі зямлі, сеялі хлеб, паціху разжываліся. І маім матулі з бабуляй даводзілася капаць зямлю лапатамі, за вайну страцілі ўсё, а самае балючае – бацька загінуў пад Берлінам.
Найцяжэй было зімой. Дах на хаце неабходна рамантаваць кожны год, латаць саломай, у вокнах шчыліны, а прасіць аб дапамозе няма каго, здаровых мужчын у вёсцы не засталося. Вялікай падтрымкай была карова, кармы нарыхтоўвалі ўсёй сям’ёй.
У вёсках паступова адкрываліся школы. Старэйшы брат пайшоў у пачатковую ў Алёхнавічах, а я праз год – у Разважжы. У школу хадзілі толькі зімой, а пакуль расла трава, неабходна было пасвіць сваю карову і яшчэ дзве-тры чужыя, зарабляць на хлеб (за адну карову давалі 50 кілаграмаў жыта).
Скончыўшы сем класаў, адразу пачаў працаваць у калгасе імя А. Матросава. Спачатку выконваў розныя даручэнні, а затым прапанавалі месца калгаснага паштальёна….Больш падрабязна чытайце на нашым сайце http://diatlovonews.by
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.