
Хлеб сабраны – час святкаваць, а рабіць гэта беларусы ўмеюць ярка.

Па традыцыі ўрачыстаму адкрыццю раённага фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла “Дажынкі-2026” папярэднічала святочнае шэсце дэлегацый з назвай, якая пра ўсё гаворыць сама: “У гонар хлебаробаў”. Камбайнеры, іх памочнікі, вадзіцелі, аператары збожжасушыльных комплексаў і ўсе іншыя працаўнікі, якія ўклалі часцінку сваёй энергіі, каб на сталах беларусаў кожны дзень быў смачны духмяны хлеб, прайшлі дружным строем па вуліцы Савецкай да плошчы 17 Верасня, дзе размясцілася галоўная сцэна фестывалю.



Іх, галоўных “воінаў” збожжавых палёў, цёпла віталі і сустракалі землякі. Няхай праца заўсёды будзе ў пашане, над нівай уладараць дбайныя гаспадары, і за свае намаганні атрымліваюць заслужаныя ўзнагароды і добрыя пажаданні. А да духмянага хлеба ў беларусаў заўсёды знойдзецца вясёлая песня!




































Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
