
На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца рэалізацыя рэспубліканскага праекта “Трэці – бацькаў”. Ініцыятарам гэтай маштабнай агульнанацыянальнай ініцыятывы, якая стартавала 1 чэрвеня 2026 года ў Дзень абароны дзяцей, з’яўляецца Беларуская партыя “Белая Русь”.
У зале ўрачыстых абрадаў аддзела ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама ў рамках праекта “Бацькавы кашулі” атрымалі дзве сям’і жыхароў райцэнтра – Губко і Шыкутсаў, дзе нарадзіліся трэція па ліку дзеці.

Павіншаваць бацькоў з папаўненнем і набыццём статусу шматдзетных прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў, лідар раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” Аляксандр Бараноўскі, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова.


Аб тым, што галоўнай мэтай праекта з’яўляецца ўмацаванне сямейных каштоўнасцяў, папулярызацыя шматдзетнасці і захаванне ўнікальнага культурнага коду беларускага народа, які перадаецца з пакалення ў пакаленне праз матчыну пяшчоту і бацькоўскую мудрасць, прысутным нагадала вядучая ўрачыстасці Анастасія Голуб.



– Мне вельмі прыемна ўдзельнічаць у такой цёплай цырымоніі і віншаваць вас з нараджэннем дарагіх, любімых немаўлят, – зазначыў Аляксандр Бараноўскі. – Радасна, што вы сталі шматдзетнымі. Думаю, ведаеце, якую падтрымку будзе аказваць у сувязі з гэтым дзяржава. Няхай дзеці гадуюцца здаровымі, мірнага ўсім неба над галавой. На доўгую памяць для вас застануцца гэтыя сімвалічныя сямейныя абярэгі – ільняныя хрысцільныя кашулькі для немаўлят.

Аляксандр Станіслававіч ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уручыў сем’ям запаветныя скрыначкі з “Бацькавымі кашулямі” і кветкі. Да віншаванняў з падарункамі ад раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” далучылася Алена Васкель.






– Наша сям’я – гэта тата Яўген Аляксандравіч, мама Вераніка Сяргееўна, старэйшы сын Аляксандр, сярэдні Мікіта і маленькая дачушка Карына, – падзялілася ўражаннямі ад падзеі сям’я Губко. – Як бацькі двух хлопчыкаў мы, вядома ж, хацелі сабе дачушку. Нашы сыночкі вельмі актыўныя, а дзяўчынка наадварот нарадзілася спакойная, з ёю значна прасцей. Менавіта нараджэнне Карыны і стала нагодай для сённяшняй урачыстасці. Сустрэча нам вельмі спадабалася, бо яна аб’ядноўвае, дорыць пазітыў, далучае да беларускіх традыцый.

На развітанне абедзвюм сем’ям пажадалі, каб дзеці раслі здаровымі і кемлівымі, радавалі блізкіх і сталі годнымі грамадзянамі нашай дзяржавы.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
