
У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам старшыні аддзялення, старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага з удзелам старшыні Дварэцкага сельвыканкама Канстанціна Вінцукевіча, першага сакратара раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярыны Хілімончык на базе Дварэцкага дома культуры адбылася дыялогавая пляцоўка “Жанчына – сэрца нацыі”.




На пачатку размовы мадэратары пляцоўкі Людміла Баклушына і Вера Добыш адзначылі, што мерапрыемства – яшчэ адна нагода пасля Тыдня бацькоўскай любові пагаварыць аб самым важным – мацярынстве, здароўі, упэўненасці ў заўтрашнім дні. Тэма размовы выбрана невыпадкова: сёлета ў нашай краіне праходзіць Год беларускай жанчыны. Якую ролю прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва іграюць у жыцці нашай рэспублікі, стала зразумела, калі спікеры агучылі лічбы статыстыкі. Напрыклад, сярод жанчын працаздольнага ўзросту ў эканоміцы заняты 84,8 %, а гэта адзін з лепшых паказчыкаў у Еўропе, прычым вышэйшую адукацыю маюць больш за 40 % працаўніц. Паспяхова яны рэалізуюцца ў бізнесе: кожны трэці прадпрымальнік – жанчына. Наогул, беларускі рэалізоўваюцца ў розных сферах ад космасу да сельскай гаспадаркі.

У час дыялогу меркаванняў прысутныя разам склалі “зборны партрэт” сучаснай беларускай жанчыны, паразважалі, які ўклад робяць нашы суайчынніцы ў развіццё грамадства і пабудову моцнай дзяржавы, назвалі імёны тых, кім ганарыцца краіна. Узгадалі і вядомых зямлячак, сярод якіх заснавальніца клуба “У коле сяброў” Вера Сёмуха.

Сёння яе грамадска карысную справу прадаўжае Валянціна Скок, якая нядаўна была ўзнагароджана нагрудным знакам з прысваеннем звання “Ганаровы ветэран” Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Яна расказала аб рабоце клуба, падзялілася ўспамінамі аб яго заснаванні, зазначыла, што сёння тут аб’яднаны 35 ветэранаў працы.


Пра магчымасць карыснага баўлення вольнага часу сельскіх жанчын паразважала нязменны мясцовы бібліятэкар Алена Казлова. Заклікала прысутных пабольш чытаць, пералічыла любімых аўтараў.


Падводзячы вынікі дыялогу, Аляксандр Бараноўскі падкрэсліў, што беларускія жанчыны сапраўды з’яўляюцца сэрцам нацыі, бо на іх трымаецца сям’я, дзеці, дом, работа, нямала жанчын сярод кіраўнікоў і дэпутатаў. Прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва ён пажадаў здароўя, мірнага шчаслівага жыцця, сонечных дзён, любові блізкіх і заставацца такімі ж актыўнымі, творчымі, прыгожымі, якія яны ёсць. Завяршыўся дыялог на прыемнай ноце: Аляксандр Бараноўскі ўручыў партыйныя білеты Беларускай партыі “Белая Русь” новым членам з ліку прысутных.





Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
