
Дзясяты адкрыты фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” запрасіў сёння на спартыўную пляцоўку тых, хто сябруе са спортам, умацоўвае здароўе, а таксама любіць бавіць час за актыўнымі гульнямі.





Сёлета на эстафету “Тата, мама, я – спартыўная сям’я” заявіліся 20 сем’яў з Іўеўскага, Шчучынскага, Гродзенскага, Смаргонскага, Мастоўскага, Лідскага, Свіслацкага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага раёнаў.






Бадзёры настрой, жарты, вера ў перамогу, падтрымка балельшчыкаў і проста цудоўнае сонечнае надвор’е дапамагалі канкурсантам спраўляцца з самымі складанымі іспытамі. Сем відаў праграмы спаборніцтваў, тры ўзроставыя групы – кожны меў магчымасць паказаць свой спартыўны вынік, сілу волі, атрымаць заслужаную ўзнагароду.






























