Вы сейчас просматриваете На Дзятлаўшчыне адзначылі Дзень пажарнай службы

На Дзятлаўшчыне адзначылі Дзень пажарнай службы

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости
На Дзятлаўшчыне адзначылі Дзень пажарнай службы

У раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню пажарнай службы.

Удзел у святочным канцэрце прынялі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, духавенства, ветэраны пажарнай службы і сённяшні калектыў Дзятлаўскага РАНС.

Прадстаўнікоў мужнай і складанай прафесіі ратаўніка-пажарнага павіншаваў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі:

– Вы – прадстаўнікі асаблівай прафесіі, прызванне якіх ратаваць людзей. У выпадку пажараў, аварый, іншых надзвычайных сітуацый вы першыя прыходзіце на дапамогу. Прадстаўнікі пажарнай службы ў першых радах станавіліся на абарону Айчыны ад нямецка-фашысціх захопнікаў і ліквідацыю наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Ваша служба заўжды шаноўная, аднак яна заўсёды звязана з вялікай рызыкай. У гэты святочны дзень хачу пажадаць вам здароўя, удачы, дабрабыту і сухіх рукавоў. Няхай ваша энергія і прафесіяналізм часцей накіроўваюцца на папярэджанне надзвычайных сітуацый, а не іх ліквідацыю.

Андрэй Уладзіміравіч уручыў заслужаныя ўзнагароды ветэранам пажарнай службы.

Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта былі адзначаны Уладзімір Баковіч, Міхаіл Макарчык, падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў – Уладзімір Нячаеў, Віктар Літвінскі.

Калектыў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях павіншаваў яго начальнік Сяргей Казушчык:

– Дзень пажарнай службы – даніна павагі тым людзям, якія стаялі каля вытокаў яе стварэння ў далёкім 1853 годзе. Мы ганарымся мужнасцю і адвагай нашых папярэднікаў. Многае змянілася за гэтыя гады: з году ў год служба развіваецца і ўдасканальваецца, дазваляючы нам аператыўна рэагаваць на розныя надзвычайныя сітуацыі і пагрозы.  Мы помнім і шануем традыцыі, закладзеныя ветэранамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Сардэчна віншую ўсіх са святам і дзякую за службу асабоваму саставу.

Сяргей Сяргеевіч уручыў калегам узнагароды Міністэрства МНС, абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях, а таксама юбілейныя ўзнагароды і чарговыя званні.

Да віншаванняў далучыўся кіраўнік раённага аб’яднання добраахвотнага пажарнага таварыства Уладзімір Андрукевіч.

Прыемныя музычныя сюрпрызы гасцям мерапрыемства падарылі ветэран пажарнай службы Сяргей Малышчык, а таксама артысты Дзятлаўшчыны – Анастасія Голуб, Ганна Харлінская, Чэслаў Свіб, Алена Касцюк, Людміла і Сяргей Баклушыны.

У гэты святочны дзень прынялі прысягу на вернасць Айчыне маладыя работнікі райаддзела. Ва ўрачыстай абстаноўцы каля помніка героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову рады Міністэрства па надзвычайных сітуацыях папоўнілі чатыры чалавекі: Данііл Вяргун, Яўген Антончык, Яраслаў Клімко і Юрый Мікульскі.

З важным этапам у жыцці  іх павіншавалі начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казушчык, старшыня ветэранскай арганізацыі Сяргей Малышчык, настаяцель храма Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Дварэц айцец Сергій і настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ксёндз-пробашч Андрэй Лішко.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.