
11 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Гэта Дзень памяці ўсіх, хто пацярпеў ад нацысцкага рэжыму, стаў ахвярай бесчалавечнай палітыкі знішчэння цэлых народаў.

Напярэдадні гістарычнай даты на Дзятлаўшчыне праходзіць ужо традыцыйны марафон памяці ад улады, дэпутатаў, грамадскіх аб’яднанняў,партыі “Белая Русь”, школьнікаў, работнікаў культуры.
Словы падтрымкі і добрыя пажаданні ў гэты дзень прагучалі для дзятлаўчанак – былых вязняў фашысцкіх канцлагераў Веры Калпінскай, Галіны Сліжэўскай, Раісы Венславоўскай.

– На вашу долю выпала шмат выпрабаванняў і цяжкасцяў, паколькі вашы юныя гады прыпалі на перыяд Вялікай Айчыннай вайны, – зазначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” Аляксандр Бараноўскі. – Вы годна прайшлі праз усе іспыты. Дзякуй, што вы ёсць і для нашай моладзі з’яўляецеся жывымі сведкамі гісторыі.





Кветкі, прыемныя падарункі і душэўныя песні прывезлі госці кожнай з зямлячак, якія зведалі горыч вайны.

Жанчыны-былыя вязні шчыра падзякавалі гасцям за прыемныя хвіліны радасці ад сустрэчы, увагу і клопат, пажадалі цяперашняму пакаленню міру, даўгалецця, поспехаў у справах, а галоўнае – каб ніхто і ніколі больш не адчуў страх і боль, якія прыносіць вайна.









Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV и Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
