
Напярэдадні Дня работнікаў культуры прайшоў святочны канцэрт, у час якога віншаванні і падарункі прымалі людзі, якія прысвяцілі сябе гэтай сферы, кожны дзень укладваюць душу ў тое, каб захоўваць традыцыі, натхняць навакольных і рабіць свет больш добрым і духоўна багатым.



















Сённяшніх набыткаў і поспехаў у галіне культуры не было б без яе ветэранаў, чый вопыт, мудрасць і адданасць справе па-ранейшаму служаць прыкладам для маладога пакалення. Ім падзякавалі за неацэнны вопыт, гарачае сэрца і шчыра павіталі ўсёй залай, пажадалі доўгіх гадоў жыцця.




– Паважаныя работнікі сферы культуры, ветэраны галіны, ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам, – звярнуўся да прысутных старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – Вы дорыце нам святы, захоўваеце памяць пакаленняў, вучыце дзяцей бачыць прыгажосць, саграваеце сэрцы словам і песняй. Упэўнены, што ваш пастаянны творчы пошук будзе заўжды накіраваны на захаванне і прымнажэнне лепшых культурных традыцый, далейшае развіццё мастацтва ў імя адраджэння духоўнасці ў нашым грамадстве. Жадаю вам бясконцай энергіі і натхнення, няхай вашы ідэі заўжды знаходзяць падтрымку, а ўдзячнасць гледачоў надае сіл для новых здзяйсненняў.

Аляксандр Станіслававіч уручыў Ганаровыя граматы і падзячныя лісты Дзятлаўскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў Анастасіі Голуб, Алене Кашко, Івану Каско, Наталлі Бузук, Ганне Вянско, Аксане Кашляк, Міхаілу Майсеенку, Таццяне Палуносік, Андрэю Цыгелю, Вользе Бойка, Святлане Грос, Таццяне Цыгель, Таццяне Шэнаевай.













Падзякавала калегам за сумесную працу, адданасць справе, цярпенне, высокі прафесіяналізм загадчыца сектара культуры Дзятлаўскага райвыканкама Таццяна Ваніслаўчык. Пажадала моцнага здароўя, дабрабыту, творчай энергіі, каб кожны новы дзень прыносіў толькі добрыя навіны, цудоўны настрой і ўручыла заслужаныя ўзнагароды.
У сувязі з 40-годдзем з дня стварэння ўзнагароду атрымаў народны фальклорны калектыў вёскі Ахонава (кіраўнік Таццяна Загорцава), у сувязі з 20-годдзем з дня стварэння – народны ансамбль песні “Заранка” (кіраўнік Людміла Маер).









Яшчэ раз павіншавалі з рэспубліканскай і абласнымі ўзнагародамі Марыну Лукіянец, Галіну Сёмуху, Святлану Сербін, якія атрымалі іх на ўрачыстасці да прафесійнага свята ў Гродне.






Работнікаў культуры не пакінулі ў гэты дзень без увагі грамадскія аб’яднанні раёна. Пажадалі поспехаў у працы, мірнага неба над галавой, шчасця, атрымліваць шмат радасці ў жыцці і адзначылі ўзнагародамі і падарункамі старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель, першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.














З найлепшымі віншаваннямі і пажаданнямі звярнулася да калег старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Марына Бортка, пажадала грандыёзных планаў, новых смелых праектаў, шчырай удзячнасці ад людзей.





Ушанавалі на ўрачыстасці і сёлетніх юбіляраў: з 50-годдзем – Новаяльнянскую дзіцячую школу мастацтваў, з 60-годдзем – Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей.

Граматы за духоўна-маральную асвету Вользе Бойка і Наталлі Маліноўскай уручыў благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэй Іаан Кісель.




Вядучыя канцэрта адзначылі, што ў кантэксце Года беларускай жанчыны іх прафесійнае свята набывае асаблівае значэнне, таму што значную частку работнікаў сферы культуры раёна складаюць менавіта жанчыны. Яны захоўваюць пераемнасць пакаленняў праз цеплыню матчыных рук, мудрасць настаўніц і крэатыўнасць маладых спецыялістаў. Таленавітыя жанчыны-педагогі і прадстаўніцы жаночых творчых дынастый паўдзельнічалі ў бліц-апытанні, падчас якога даказалі, што яны сапраўдныя прафесіяналы, якія шчыра любяць сваю працу.









Кожны год дружная сям’я культработнікаў папаўняецца маладымі і перспектыўнымі работнікамі. Сёлета ў раён прыбылі пяць чалавек. У святочнай абстаноўцы іх павіталі і пажадалі плённай працы ў выбранай імі справе.



– Няхай кожны дзень прыносіць радасць адкрыццяў і гонар за тое, што вы робіце! Няхай муза творчасці, цяпла і стварэння гучыць у вашай душы ў любое надвор’е! – пажадалі на развітанне ўсім работнікам культуры раёна вядучыя канцэрта.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
