
Ужо традыцыйнай у партнёрстве двух суседніх раёнаў стала шчырая святочная міжраённая патрыятычная акцыя, і аўтапрабег, прысвечаныя Дню народнага адзінства. У межах іх на Дзятлаўшчыне адбылася сустрэча жыхароў і кіраўніцтва Дзятлаўскага і Навагрудскага раёнаў.




















Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі павітаў гасцей:

– Рады вітаць вас, дарагія суседзі, на дзятлаўскай зямлі! 17 верасня – асаблівая дата, якая стала для беларусаў сімвалам уз’яднання і супрацоўніцтва. У гонар гэтай падзеі названы вуліцы, плошчы гарадоў і гарадскіх пасёлкаў. І сёння нас, розных па характары, тэмпераменце, інтарэсах, аб’ядноўвае важная рыса – усе мы патрыёты сваёй Радзімы. Гэтым мерапрыемствам мы, жыхары Дзятлаўшчыны і Навагрудчыны, пацвярджаем сваё імкненне да адзінства. Сёння, як ніколі, мы цэнім мір, якога шчыра жадаем не толькі землякам, але і суседзям. З надыходзячым святам! Міру, шчасця, дабрабыту вам!

У знак глыбокай павагі ён з найлепшымі пажаданнямі ўручыў кіраўніку Навагрудскага раёна Сяргею Чаркоўскаму духмяны каравай.

У адказ навагрудчане аддзякавалі суседзям сваім караваем, пажадалі заўсёды жыць у міры і згодзе, каб ніколі ніякая сіла не магла нас раздзяліць.




У час сустрэчы прагучалі песні, шчырыя пажаданні, кожны бок падрыхтаваў цікавую віктарыну на веданне гісторыі суседзяў і конкурсы з прызамі.












Андрэй Садоўскі падкрэсліў значэнне супрацоўніцтва і добрасуседства паміж раёнамі, вялікае значэнне Дня народнага адзінства ў нашай гісторыі і сучаснасці:

– Добрая традыцыя напярэдадні 17 верасня сустракацца на мяжы Дзятлаўскага і Навагрудскага раёнаў. Мы любім сваіх суседзяў і верым, што мір і сяброўства паміж намі захаваюцца назаўжды. Упэўнены, што з кожным годам удзельнікаў акцыі “Добры дзень, суседзі” будзе толькі прыбываць, да яе яшчэ актыўней далучыцца моладзь.



Пасля завяршэння цёплай сустрэчы дзятлаўчане адправіліся на экскурсію ў горад Навагрудак.













Гасцям з Навагрудскага раёна экскурсію-знаёмства з Дзятлавам правяла дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Вераніка Паўлоўская. Вандроўка стартавала на плошчы 17 Верасня. Яе ўдзельнікі наведалі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, сабор святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай, палац Радзівілаў, усклалі кветкі да помніка Іосіфу Філідовічу, які паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна. Госці падзякавалі дзятлаўчанам за цёплы прыём і развіталіся да наступных сустрэч.













Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
