Вы сейчас просматриваете Дзе жывуць цуды?

Дзе жывуць цуды?

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости
Дзе жывуць цуды?

Пра гэтую тайну маленькія дзятлаўчане разам з казачнымі персанажамі даведаліся на ўрачыстым адкрыцці рэзідэнцыі Дзеда Мароза, якая адбылася 19 снежня ў Дзятлаве. Сакрэтнае месца, куды хаваюцца самыя цёплыя мары і радасныя спадзяванні, нарэшце знойдзена!

Дзеці і дарослыя трапілі ў сапраўдную казку, якая пачыналася за вялікімі прыгожымі варотамі. Гэта быў дом самога Дзеда Мароза – яго чароўная рэзідэнцыя. Але нешта здарылася, і вароты туды не пускалі. А каб яны адчыніліся, неабходна было запаліць чароўны ліхтар – вялікую ёлку. Яе святло – гэта і ёсць галоўны ключ. Матушка Зіма заклікала ўсіх гасцей стаць камандай чараўнікоў і дапамагчы ёй зрабіць гэта. І ўсё атрымалася.

– Дзверы расчынены насцеж, а ключ – у вашых сэрцах. Памятайце пра яго, і вы заўжды зможаце вярнуцца ў казку! – звярнулася да дзяцей Снягурачка.

Усе дружна павадзілі вясёлы карагод з песнямі і загадкамі, пакаталіся на навагоднім экспрэсе “Удача-2026”, здзейснілі першую экскурсію ў рэзідэнцыю, самыя актыўныя павесяліліся ў пакоі Матушкі Зімы. На фотасесію гасцей запрасілі галоўныя героі свята – Дзед Мароз і Снягурка, Буба, Лабуба, Зайчык Ляля, Конь Юлій.

Завіталі ў госці да дзяцей у гэты вечар і пажарны Дзядуля Мароз са спецыялістамі Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія расказалі і паказалі, як правільна карыстацца бенгальскімі агнямі, пажадалі кожнаму спаўнення жаданняў і, вядома, ніколі не забываць аб правілах бяспекі.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.