💐 У рамках сацыяльна-культурнага праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва здзейсніў культурна-пазнавальную экспедыцыю ў вёску Юравічы, каб пазнаёміцца з сапраўднай “жамчужынай” Дзятлаўскай зямлі, выдатнай жанчынай, Ганнай Георгіеўнай Дракель. А яшчэ у гэты дзень Ганна Георгіеўна адзначала сваё ўрачыстае 85-годдзе, і мы не маглі не наведаць яе, каб не павіншаваць з гэтай знакавай падзеяй. Акрамяцёплых віншаванняў і пажаданняў моцнага здароўя, мы вырашылі раскрыць галоўнысакрэт даўгалецця нашай юбіляркі. І ведаеце,што мы даведаліся? Сакрэт аказаўся надзвычай простым і ў той жа час глыбокамудрым. Ганна Георгіеўна ўпэўнена, што галоўнае – гэта ніколі не рабіць нічогадрэннага людзям. Яна падкрэслівае важнасць любові да працы і вядзення здаровагаладу жыцця. “Гады чалавеку даюцца Богам, таму трэба заставацца годным чалавекам”, – дзеліцца сваёй філасофіяй Ганна Георгіеўна.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV и Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.


