
Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло святочнае мерапрыемства.


Для гасцей свята ў фае Цэнтра культуры працавала фотавыстава раённай газеты “Перамога”, дэгустацыі ад прадпрыемстваў-перапрацоўшчыкаў сельгаспрадукцыі.











Удзельнікамі свята сталі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, калектывы сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў, запрошаныя госці – намеснік дырэктара Гродзенскага аграпрамысловага саюза Іван Алізаровіч, начальнік сыравіннага аддзела ААТ “Слонімскі мясакамбінат” Таццяна Уласюк, дырэктар Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” Андрэй Жыдко. Па добрай традыцыі Дзятлаўшчыны іх павіталі духмянымі караваямі.










Павіншаваў працаўнікоў сяла са святам старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі:

– Паважаныя работнікі, ветэраны аграпрамысловага комплексу і прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці! Шчыра віншую вас з надыходзячым прафесійным святам! Гэты год быў часам напружанай, але плённай працы. Сабраны дастойны ўраджай, стабільна развіваецца жывёлагадоўля, будуюцца новыя аб’екты і абнаўляецца тэхніка. За кожнай дасягнутай лічбай стаяць канкрэтныя людзі, працоўныя дынастыі, кіраўнікі і спецыялісты, чые намаганні заслугоўваюць самых цёплых слоў падзякі.
Чаканы валавы збор збожжавых культур з кукурузай і рапсам складзе каля 110 тысяч тон, у тым ліку 66,7 тысячы тон збожжавых і зернебабовых культур, 25 тысяч тон кукурузы, 17,6 тысячы тон рапсу. Завяршаецца ўборка цукровых буракоў, чаканы фактычны збор – больш за 48 тысяч тон караняплодаў пры сярэдняй ураджайнасці каля 520 цэнтнераў з гектара. Валавы збор бульбы склаў 3674 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 306 цэнтнераў з гектара.

Арганізавана планамерная работа ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. За 10 месяцаў 2026 года атрымана 68,9 тысячы тон малака, 3,8 тысячы тон прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы, 1,5 тысячы тон прадукцыі вырошчвання свіней.
Працягваецца будаўніцтва і рэканструкцыя жывёлагадоўчых памяшканняў, пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю пяць новых будынкаў прафілакторыяў для цялят. Штогод машынна-трактарны парк сельскагаспадарчых арганізацый абнаўляецца новай высокапрадукцыйнай тэхнікай.
У адзіным комплексе з працаўнікамі вёскі працуе перапрацоўчая прамысловасць раёна. Тэмп росту аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі па наборы тавараў-прадстаўнікоў за студзень-верасень 2026 года вышэйшы за ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года і склаў 100,6 % у раённых цэнах. За студзень-жнівень 2026 года прадпрыемствы-перапрацоўшчыкі экспартавалі за межы Рэспублікі Беларусь прадукцыі на суму 15,9 мільёна долараў ЗША, што склала 104,9 % да аналагічнага перыяду мінулага года.

Дарагія сябры! Дазвольце шчыра падзякаваць вам за самаадданую працу, дзякуючы якой мы змаглі дасягнуць высокіх паказчыкаў і сабраць багаты ўраджай. Асобныя словы падзякі і найлепшыя пажаданні нашым ветэранам. Менавіта вы сваёй стараннай працай, залатымі рукамі і багатым вопытам стваралі і памнажалі дабрабыт нашай зямлі. Вы прайшлі праз цяжкія часы, але захавалі любоў да роднай зямлі і вернасць сваёй справе. Вашы веды і мудрасць – гэта бясцэнны скарб, якім вы шчодра дзеліцеся з маладым пакаленнем.
Шчыра жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця, дастатку і новых прафесійных перамог. Няхай ваша праца заўсёды акупляецца багатым ураджаем і дастойнымі вынікамі, а кожны новы дзень дорыць толькі радасць!

Аляксандр Станіслававіч уручыў работнікам сельскай гаспадаркі раённыя ўзнагароды. Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама былі ўзнагароджаны аператар малакасховішча КСУП “Жукоўшчына” Вацлаў Грэйня, брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі ААТ “Граніт-Агра” Людміла Загдай, галоўны бухгалтар ААТ “Дварэц-Агра” Вікторыя Ігнатовіч, жывёлавод КСУП “Хвінявічы” Яўгеній Катрач, трактарыст-машыніст ТАА “РОДАНАГРАПОЛ” Мікалай Храноўскі, загадчыца лабараторыі ДУ “Дзятлаўская раённая ветэрынарная станцыя” Марына Шалесная, трактарыст-машыніст КСУП “Войневічы” Сяргей Якаўлеў, трактарыст-машыніст ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” Пётр Бакшук, майстар участка ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў” Ніна Грыб, вядучы інжынер па ахове працы ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” Віталій Кавальчук, вадзіцель аўтамабіля Валерый Ляўшук, начальнік транспартнага ўчастка ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” Міхаіл Хітро, аператар аўтаматычнай лініі Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” Ірына Шастак.
27 работнікаў сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў былі ўзнагароджаны падзячнымі лістамі старшыні Дзятлаўскага райвыканкама.
Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі ўручыў дыспетчару ААТ “Дварэц-Агра” Людміле Мазура, трактарысту-машыністу ААТ “Граніт-Агра” Леаніду Навумаву, трактарысту-машыністу КСУП “Хвінявічы” Сяргею Орсіку, інжынеру КСУП “Войневічы” Ільі Юрчыку; яшчэ чатыром работнікам сельскай гаспадаркі – падзячныя лісты старшыні раённага Савета дэпутатаў.







































Першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Яўгеній Бусько далучыўся да віншаванняў і агучыў вынікі спаборніцтваў сярод сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, вытворчых участкаў, механізатараў у выкананні ўсяго комплексу сельскагаспадарчых работ.

Лепшымі ў перыяд вясенне-палявых работ сярод сельгасарганізацый раёна прызнаны ААТ “Дварэц-Агра” (дырэктар Дзмітрый Дожын, намеснік дырэктара Дзяніс Тамкевіч), другое месца ў КСУП “Хвінявічы” (дырэктар Мікалай Бубноўскі, галоўны аграном Аляксандр Кугейка, галоўны інжынер Віктар Ерамейчык), трэцяе – у ААТ “Граніт-Агра” (намеснік дырэктара Юрый Бортнік, галоўны аграном Алена Майсейчык). Па выніках перыяду асенне-палявых работ сярод сельгаспрадпрыемстваў першае месца ў ААТ “Дварэц-Агра”, другое – у КСУП “Хвінявічы”, трэцяе – у КСУП “Войневічы” (дырэктар Сяргей Францішчык, галоўны аграном Іван Палуянцэвіч, галоўны інжынер Сяргей Пятліцкі).
Заслужаныя ўзнагароды атрымалі пераможцы спаборніцтваў, якія працавалі на трактарах і камбайнах, удзельнічалі ў ворыве, сяўбе збожжавых і зернебабовых культур, уборцы кукурузы, нарыхтоўцы лёну, прасаванні саломы і іншых работах.
Па выніках раённых спаборніцтваў у жывёлагадоўлі лепшым у раёне прызнаны калектыў ААТ “Дварэц-Агра” (дырэктар Дзмітрый Дожын, галоўны заатэхнік Віталій Бакей), на другім месцы КСУП “Хвінявічы” (дырэктар Мікалай Бубноўскі, галоўны заатэхнік Марыя Слушко), на трэцім – ТАА “РОДАНАГРАПОЛ” (намеснік дырэктара Алег Станіславовіч, галоўны заатэхнік Галіна Ражко).







































Кветкамі і падарункамі ад прафсаюзных арганізацый раёна былі адзначаны ветэраны працы, якія стаялі каля вытокаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Дзятлаўшчыны, некаторыя з іх у страі і сёння.






Павіншаваў усіх работнікаў аграпрамысловага комплексу раёна з надыходзячым прафесійным святам і ўзнагародзіў калег старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак.





Дыплом Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК ён уручыў пераможцу абласнога спаборніцтва па найвышэйшым абсалютным намалоце крыжакветных, збожжавых і зернебабовых культур і кукурузы ў 2026 годзе Вячаславу Кастусіку.











Павіншавала прысутных з надыходзячым прафесійным святам і падзякавала сельгаспрадпрыемствам раёна за супрацоўніцтва са студатрадамі першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. Яна ўручыла іх кіраўнікам падзякі і памятныя падарункі.




У гэты дзень работнікі сяла прымалі віншаванні, словы ўдзячнасці за супрацоўніцтва ад гасцей урачыстасці. Іван Алізаровіч і Таццяна Уласюк уручылі кіраўнікам гаспадарак узнагароды і падарункі.



ААТ «Молочный Мир» пералічыла на рахункі ўсіх сельгаспрадпрыемстваў раёна фінансавыя сюрпрызы.
Святочны настрой гасцям мерапрыемства дарылі артысты Дзятлаўшчыны, а таксама творчыя калектывы і дзіцячыя аматарскія аб’яднанні

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
