Вы сейчас просматриваете Аматары паходаў і кулінарныя майстры запрашаюць!

Аматары паходаў і кулінарныя майстры запрашаюць!

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости
Аматары паходаў і кулінарныя майстры запрашаюць!

Шматлюдна, весела, актыўна на пляцоўцы “Турыстычная”. Як заўсёды, там сабраліся любіцелі паходаў, начовак у палатцы, дыму кастроў, не абышлося на гэты раз і без сапраўдных рыбакоў з поўнай экіпіроўкай. Нельга было не здзіўляцца фантазіі і знаходлівасці ўдзельнікаў, іх уменню з такой павагай і любоўю прадстаўляць свае сямейныя традыцыі і захапленні, непаўторную гісторыю і каларыт таго куточка малой радзімы, адкуль яны прыехалі. Сапраўды, вызначыць лепшых тут – справа ў журы не з лёгкіх!

Сапраўдных гурманаў і аматараў смачна паесці запрасіла ў госці пляцоўка “Гастранамічная”. Фірмовыя пачастункі, кулінарныя сакрэты – міма прайсці проста немагчыма, ногі самі вядуць на гэты водар!

Ну а кулінарнаму майстэрству і ўменню паднесці свае шэдэўры кухні можна было толькі пазайздросціць гаспадыням-майстрыхам і іх сямейным памочнікам. Былі тут і самыя разнастайныя стравы з бульбы, і беларускае сальца з кумпячком, і любімыя ўсімі дранікі па розных рэцэптах –  на любы густ і смак. Частуйцеся, госці дарагія!

Майстар-клас па даўнейшых танцах на рэтра-зоне «Шляхецкі дворык» праводзіў кіраўнік аматарскага танцавальнага калектыву «Эліт Данс» Анатоль Кардаш.