Вы сейчас просматриваете Гастрафэст «Бульбашок»: смак сапраўдных традыцый ад Дзятлаўшчыны

Гастрафэст «Бульбашок»: смак сапраўдных традыцый ад Дзятлаўшчыны

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости

Акрамя абласнога фестывалю традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны», на Аўгустоўскім канале разгарнуўся сапраўдны гастранамічны рай са стравамі беларускай кухні. Гастрафэст «Бульбашок» прапанаваў пачастункі з цёртай бульбы. Гэта была самая духмяная пляцоўка свята. Тут прадстаўнікі розных раёнаў паказвалі свае любімыя і традыцыйныя рэцэпты, сярод якіх ганарліва прадставіла сваю спадчыну і Дзятлаўшчына.

Носьбіты традыцый прыгатавання дранікаў Таццяна Палуносік і Ганна Харлінская прэзентавалі сапраўдныя шэдэўры з таркаванай бульбы. Жанчыны дзяліліся з гасцямі не толькі гатовымі стравамі, але і галоўнымі сакрэтамі іх прыгатавання.
Як расказалі майстрыхі, сапраўдныя дзятлаўскія дранікі патрабуюць асаблівай увагі да дэталяў: бульбу трэба церці непасрэдна перад смажаннем, абавязкова дадаваць крыху цыбулі, каб маса не цямнела, і клапатліва смажыць на добра разагрэтай патэльні да ўтварэння залацістай скарыначкі.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.