Жыхары Раклевіч загадвалі жаданні ў купальскую ноч

Жыхары Раклевіч загадвалі жаданні ў купальскую ноч

06.07.2018 Выкл. Автор admin

Жыхары Раклевіч загадвалі жаданні ў купальскую ноч

Ужо каторы год з 6 на 7 ліпеня аграгарадок Раклевічы збірае гасцей, каб правесці купальскую ноч разам, успомніць традыцыі і абрады нашых продкаў. Свята адкрывала Купалінка – Кацярына Каліноўская. Пачалося ўсё з нумара, які падрыхтавалі дзяўчынкі з танцавальнага гуртка «Крыжачок».

Свята было напоўнена гульнямі і актыўнымі конкурсамі-эстафетамі, якія падрыхтавалі работнікі Раклевіцкага дома культуры. Купалінка сустракала гасцей, распавядала цікавыя факты пра купальскую ноч. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі прызы.

А кааб спраўдзіліся абсалютна ўсе жаданні, трэба было знайсці жаданую папараць-кветку. Ужо бліжэй да поўначы распалілі вялікае вогнішча вакол якога і разгортваліся гулянні: вадзілі карагоды, спявалі песні, танцавалі.