«Зецельскі фэст». Канцэртная праграма

«Зецельскі фэст». Канцэртная праграма

18.05.2019 Выкл. Автор admin

Увечары на плошчы 17 Верасня ладзілася канцэртная праграма.

Дзятлаўчан уразіла выступленне вакальна-інструментальнага ансамбля «Арэал».

Пасля для жыхароў і гасцей раёна прайшоў канцэрт эстрадна-духавога аркестра «Акцэнт» гарадскога пасёлка Наваельня.

Доўгачаканым для дзятлаўчан аказалася выступленне беларускага артыста і тэлевядучага Германа Цітова. Ён парадаваў  насычаным спісам вядомых музычных хітоў, якія падпявалі і пад якія танцавалі як дарослыя, так і дзеці.

Апошняй часткай сямейнага свята стала моладзевая танцавальна-забаўляльная праграма.