
За бяспеку разам
4 верасня ў рамках тыдня бяспекі сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці сумесна з супрацоўнікамі РАНС арганізавалі сустрэчу з навучэнцамі Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы і правялі для падлеткаў тэматычную праграму “Зберажы сябе для жыцця”.



У ходзе мерапрыемства інспектар Дзятлаўскага РАНС Марта Мілаш расказала дзецям пра паводзіны ў небяспечных сітуацыях, нагадала нумары тэлефонаў службаў бяспекі, прапанавала дзятве наглядны навучальна-тэматычны і гульнявы матэрыял.




Следам за размовай падлеткаў чакала тэматычна-гульнявая праграма, якую падрыхтавалі работнікі культуры. Для навучэнцаў малодшых класаў ладзіўся конкурс малюнка на асфальце пад назвай “Што пра бяспеку даведаліся – усё ў малюнках распавялі”. Пераможцамі гэтага конкурсу сталі адразу тры юныя мастакі: навучэнцы 4 класа Павел Раеўскі, Аляксандра Клюкач і Дзмітрый Сокал. Дзеці атрымалі падарункі ад ратаўнікоў.







У рамках мерапрыемства супрацоўнікі РАНС прадэманстравалі магчымасці пажарнай тэхнікі, расказалі пра яе саблівасці і абсталяванне. Кожны жадаючы мог памераць спецвопратку ратаўніка.








Водная феерыя стала кульмінацыяй тэматычнай сустрэчы.