З прафесійным святам, медыкі!

З прафесійным святам, медыкі!

15.06.2018 Выкл. Автор admin

З прафесійным святам, медыкі!

Сёння ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло святкаванне Дня медыка. Дактары, медыцынскія сёстры раёна, санітары сабраліся ў святочнай зале, каб раздзяліць добры настрой і павіншаваць адзін аднаго.

Таксама віншаванні і словы ўдзячнасці медыкі Дзятлаўшчыны прынялі ад намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кухарэвіча.

Лепшым работнікам медыцыны ён уручыў узнагароды.Для віноўнікаў урачыстасці выступалі раённыя артысты.Падзякавала сваім калегам за адданасць прафесіі і адказнасць у абавязках галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Марыя Максімовіч.Фінальным акордам свята стала эмацыйнае выступленне артыста беларускай эстрады Сашы Нэма.