З крыніц спрадвечных

 З крыніц спрадвечных

24.04.2021 Выкл. Автор admin
 24 красавіка з мэтай захавання традыцый і звычаяў беларускага народа ў аддзеле культуры і дасуга “Данілавіцкі Дом культуры” для дзяцей была праведзена пазнавальная праграма “З крыніц спрадвечных”. Пачалося мерапрыемства са слоў аб тым, як важна ведаць і памятаць гісторыю свайго народа. Затым дзеці з цікавасцю пазнаёміліся з экспанатамі выстаўкі побыту беларускага народа, уважліва слухалі аповяд аб прадметах даўніны. І самае важнае, дзецям не толькі расказалі, але і паказалі, як нашы продкі карысталіся бытавымі прадметамі, кожны жадаючы  мог паспрабаваць гэта зрабіць сваімі рукамі, што ў сваю чаргу дазволіла зрабіць выснову, што побыт у даўніну быў нялёгкім. Кожны экспанат дзеці беражліва бралі ў рукі і разглядалі. Многія  прадметы даўніны бачылі ўпершыню, таму для іх усе экспанаты выклікалі захапленне і вялікую цікавасць.
Крыху застаецца да галоўнага свята хрысціянаў Вялікадня. Яму папярэднічае Вербная нядзеля: у цэрквах будуць асвячаць галінкі вярбы – у памяць пра падзеі больш як двухтысячагадовай даўніны.. Па традыцыі вярбу прынята ўпрыгожваць і Святлана Грос запрасіла дзяцей  на майстар-клас па ўпрыгожванню вярбы.