Вясёлыя старты ў Наваельні

Вясёлыя старты ў Наваельні

25.06.2017 Выкл. Автор admin

Вясёлыя старты ў Наваельні

На  “Вясёлую эстафету” сабраліся пяць каманд. Вядучая спаборніцтваў Ірына Цяцерына прапанавала ўдзельнікам вясёлыя заданні пад назвамі: як нітачка за іголачкай; трапны клубок; крутыя хадакі; спрытныя футбалісты; вясёлыя лунцікі; павукі. Кожная каманда мела сваю групу падтрымкі, якая заўзята “хварэла”.

На старт выйшлі прадстаўнікі Наваельнянскага яслі-сада, Наваельнянскай сярэдняй школы, РУП ЖКХ “Наваельня”, мясцовай музычнай школы, туббальніцы.

Старалі ўсе, але перамога дасталася самым спрытным і згуртаваным – камандзе “Пазітыў” Наваельнянскай музычнай школы. Другое месца журы прысудзіла камандзе камунальнікаў, а трэцяе – камандзе Наваельнянскай сярэдняй школы.

Як зазначыў старшыня журы Васіль Шыцько, каманды ішлі вельмі шчыльна адна за другой, з розніцай у 1-5 балаў. Ён падзякаваў камандам за спаборніцтвы, за вясёлыя старты і фінішы.

Каманды адзначаны дыпломамі і падарункамі. І самы важкі дастаўся камандзе “Пазітыў”, за якую выступалі Сяргей Майсюк (капітан), Андрэй Шэнаеў, Лілія Дзегцярова, Дар’я Ільіна, Павел Талкачоў.