«Вясёлая сельская эстафета»

«Вясёлая сельская эстафета»

27.05.2017 Выкл. Автор admin

Свята лёну ў Дварцы: «Вясёлая сельская эстафета»

Традыцыйна на святах у аграгарадках праводзіцца “Вясёлая сельская эстафета”. Сёлета ў Дварэц на яе прыехалі сем камандаў. Ім прапанавалі 5 конкурсаў: знаёмства, сяўба лёну, паліванне лёну (тэматычныя), жартоўныя – упрыгож бабулю і пацалуначкі. Найлепш з заданнямі справілася каманда КСУП “Жукоўшчына” ў складзе Яўгена Кійко (капітан), Алёны Сантоцкай, мужа і жонкі Дзмітрыя і Юліі Расолька, Аляксея Вайтушкі і іх ідэйнага натхняльніка Алены Свіб. Каманда ўзнагароджана наборам для пляжнага валейбола ад спонсара стартаў— райкама прафсаюза работнікаў АПК. Другое месца заняло ААТ “Граніт-Агра”. Трэцяе месца дасталося гаспадарам свята — КСУП “Дварэц-Агра”.