“Вам, мілыя жанчыны”

“Вам, мілыя жанчыны”

06.03.2019 Выкл. Автор admin

6 сакавіка, напярэдадні Міжнароднага жаночага свята-для жыхароў вескі Погіры, адбыўся канцэрт-віншаванне “Вам, мілыя жанчыны”. У праграмепрынялі удзел народныя калектывы: тэатр – студыя гульні “Прымакі” і народны фальклорны гурт в. Погіры, а таксама салісты- Іван Кашко, Святлана Гантарская, Ніна Юшко, Тамара Ступак. Неабходна адзначыць, што канцэрт праходзіў у вельмі цеплай, вясёлай і ўзаема-кантактнай абстаноўцы. Сардэчныя віншаванні гучалі не толькі ад артыстаў, але і ад гледачоў. А народныя заліхвацкія песні падтанцоўваліся і спяваліся разам. Зала выглядала адной канцэртнай пляцоўкай. Жыхары вёскі Погіры заўсёды вельмі рады сустракаць артыстаў, і ўдзячны ім за добры настрой і шчырыя віншаванні.