Ваенная агітбрыгада завітала ў Дзятлаўскі лясгас

Ваенная агітбрыгада завітала ў Дзятлаўскі лясгас

26.06.2019 Выкл. Автор admin

Абласная акцыя “Ваенная агітбрыгада”, прымеркаваная да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, працягваецца.

26 чэрвеня работнікі цэнтра культуры і народнай творчасці сумесна з сектарам па рабоце з моладдзю горада Дзятлава завіталі з канцэртам у Дзятлаўскі лясгас. Артысты, апранутыя ў форму часоў Вялікай Айчыннай вайны, стварылі атмасферу ваенных гадоў. Праграма была насычана вершамі і песнямі тых далёкіх дзён.

Пісьмы з фронту крвнулі слухачоў да глыбіні душы, ад пранікнёных слоў вядучых у многіх на вочы набягалі слёзы.

У рамках мерапрыемства прайшоў флэш-моб пад музычныя кампазіцыі 40-х, да яго змаглі далучыцца ўсе жадаючыя. Сваімі ўражаннямі падзялілася работніца лясгаса Ганна Літавар:

— Хочацца выказаць словы падзякі нашым артыстам за цікавую праграму. Мы ўсе сёння атрымалі зарад бадзёрага настрою.

Вельмі кранулі душу песні ваенных гадоў, падпявалі разам з імі. З вялікім задавальненнем паўдзельнічала ў флэш-мобе.