У шэсць гадзін вечара пасля вайны

У шэсць гадзін вечара пасля вайны

09.05.2019 Выкл. Автор admin

На галоўнай сцэне райцэнтра прайшоў святочны канцэрт у рамках абласной акцыі “У шэсць гадзін вечара пасля вайны”.

Патрыятычныя песні, тэатральныя і імправізаваныя нумары – гэта ўсё прадставілі гледачам артысты Дзятлаўшчыны ў Дзень Перамогі.

Навучэнцы і выкладчыкі Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў падрыхтавалі для ўдзельнікаў свята канцэртную праграму “І няхай пакаленні памятаюць”.

Музычную праграму прадоўжыла выступленне народнага духавога аркестра гарадскога пасёлка Наваельня.