У памяць аб мінулым

У памяць аб мінулым

04.03.2019 Выкл. Автор admin

Капсула памяці і Сцяг Перамогі ў рамках раённага тэматычнага праекта “75 дзён да Перамогі” працягваюць падарожжа па Дзятлаўшчыне.

4 сакавіка старшыня Мяляхавіцкага сельвыканкама Вера Добыш перадала два пераходныя сімвалы – Капсулу памяці (вялікую армейскую гільзу) і Сцяг Перамогі старшыні Наваельнянскага сельвыканкама Ірыне Кунахавец.

На працягу бягучага тыдня гэтыя два сімвалы будуць захоўвацца ў патрыятычным кутку, прымеркаваным да святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у Наваельнянскім доме культуры.

Мерапрыемства ў Наваельні адкрыла старшыня Наваельнянскага сельвыканкама Ірына Кунахавец. Яскравымі выступленнямі і яркімі кампазіцыямі ваенных гадоў радавалі гледачоў артысты Наваельнянскага дома культуры і навучэнцы Наваельнянскай сярэдняй школы.
Ужо на пачатку наступнага тыдня Капсулу памяці і Сцяг Перамогі сустрэнуць у Данілавіцкім сельскім савеце.