Творчы вечар В.І. Хрышчановіч

Творчы вечар В.І. Хрышчановіч

17.06.2017 Выкл. Автор admin

                   Творчы вечар В.І. Хрышчановіч «Жыве пісьменнік на маёй зямлі»

17 чэрвеня ў аддзеле культуры і дасуга «Гезгалаўскі ДК» у рамках культурнай нядзелі «Знакамітыя землякі» прайшоў творчы вечар, прысвечаны творчасці Веры Ігнатаўны Хрышчановіч «Жыве пісьменнік на маёй зямлі». На мерапрыемства былі запрошаны дзеці, якія наведваюць дзіцячы аздараўленчы лагер «Эколаг», лагер працы і адпачынку «Юныя памошнікі» і палатачны лагер «Алімпіец». Прагучалі вершы Веры Ігнатаўны, творчасць якой пранікнута любоўю да роднага краю і сваёй зямлі.