Святочны канцэрт да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

Святочны канцэрт да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

02.04.2019 Выкл. Автор admin

На святочную праграму да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі 2 красавіка запрасілі дзятлаўчан работнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Вядучыя ўзгадалі гісторыю садружнасці дзвюх дзяржаў, а менавіта тое, калі ў гэты ж дзень 1996 года прэзідэнтамі краін был падпісаны дагавор «Аб утварэнні саюза Расіі і Беларусі».

Больш за два дзясяткі гадоў мінула з таго часу. Слайды пра Беларусь і Расію дапоўнілі аповед пра палітычнае, эканамічнае, культурнае супрацоўніцтва дзяржаў і народаў.

Павіншаваў са святам прысутных старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.
Пасля на сцэне гучалі патрыятычныя песні ад раённых выканаўцаў, таксама былі прадэманстраваны танцавальныя нумары ад маленькіх артыстаў Дзятлаўшчыны.