«Святло матулінай душы»

 «Святло матулінай душы»

12.10.2018 Выкл. Автор admin

     «Святло матулінай душы»

         У вёсцы Лапушна 12 кастрычніка  прайшла канцэртная прагрма да дня Маці «Святло матулінай душы». Усіх жанчын ААТ «Граніт-Агра» павіншавалі са святам: намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Граніт-Агра» Кацярына Дубешка, кіраўнік справамі Данілавіцкага сельвыканкама Галіна Дворык, старшыня прафсаюзнага камітэта Алена Зенчык, дарэчы Алена ўручына дыпломы і каштоўныя падарункі шматдзетным матулям. Павіншавалі сваіх матуль і падарылі ім свае музычныя нумары навучэнцы Таркачоўскага д/с-пачатковай школы і навучэнцы Круцілавіцкага д/с- СШ, а таксама перад прысутнымі выступіў ансамбль народнай песні «Суседачкі», Іна Анушкевіч і госця з Белагурна Святлана Венская. Напрыканцы праграмы ўсе жанчыны атрымалі кветкі ад мужчын-спецыялістаў  ААТ «Граніт-Агра». Канцэртная праграма была падрыхтавана аддзелам культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры».