Свята Зажынкі ў ААТ «Граніт-Агра»
Свята Зажынкі
У суботу, 07 ліпеня, у ААТ «Граніт-Агра» зладзілі ўрачыстыя праводзіны збожжаўборачнага атрада прадпрыемства на жніво.
На пачатку ўрачыстасці са словамі прывітання да ўдзельнікаў уборачнай кампаніі звярнулася старшыня Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Ганна Мікалаеўна Жых. Дырэктар ААТ «Граніт-Агра» Станіслаў Станіслававіч Мазур пажадаў усім плённай працы, каб тэхніка не ламалася і каб усе з вялікімі намалотамі завяршылі жніво.
У Беларусі з даўніх часоў ведалі, што з пачатку жніва трэба было з любоўю дамовіцца з зямлёй-матухнай і падзякаваць яе за дадзены ўраджай. Таму і першы сноп не малацілі, а заўсёды зберагалі, бо ён быў залогам гэтай дамовы. Першы зажыначны сноп быў уручаны дырэктару ААТ “Граніт-Агра” удзельніцамі ансамбля народнай песні “Суседачкі”.
Вядучыя ўрачыстасці прадставілі камбайнавыя экіпажы, якія будуць працаваць на сёлетнім жніве. Іх у гаспадарцы 12, а таксама вадзіцеляў ГАЗ і МАЗ, якія будуць адвозіць зерне ад камбайнаў і працаўнікоў сушыльных агрэгатаў. Галоўны інжынер Андрэй Пятровіч Падліпскі рапартаваў аб гатоўнасці тэхнікі да жніва.

Галоўны аграном гаспадаркі Антон Аляксандравіч Тарасевіч паднёс дырэктару сімвалічны хлебны каравай, а ўдзельнікі будучага жніва прадэгуставалі булачкі-каравайчыкі .
Перад вялікай і значнай падзеяй беларусы прасілі благаславення божага. На ўмалотную працу ўдзельнікаў жніва ААТ “Граніт-Агра” благаславілі айцец Валерый і ксёндз Віктар.
Музычныя віншаванні для ўдзельнікаў жніва былі падрыхтаваны творчым калектывам адзела культуры і дасуга “Данілавіцкі Дом культуры”.