
Свята вёсак Дзіракі і Дубатоўка
У вёсцы Дзіракі панавала небывалае ажыўленне: мясцовыя жыхары сабраліся, каб разам адзначыць незабыўнае і ўрачыстае свята – свята вёсак Дзіракі і Дубатоўка, свята роднага, мілага кутка, ціхага маляўнічага мястэчка. У гэты святочны дзень вёска запястрэла яркімі фарбамі, нязвыкла ажыла, напоўнілася гукамі вясёлых мелодый, смехам дзяцей. Мерапрыемства прайшло ў рамках 75-годдзя стварэння Гродзенскай вобласці і абласной акцыі “Майстры творчасці з паклонам гродзенскай зямлі”. Свята сабрала і маладых, і пажылых, і тых хто родам з гэтых вёсак, але ўжо даўно перасяліўся ў горад, але памятае і любіць сваю малую радзіму, і тых хто ўсім сэрцам «прыкіпеў» да гэтых дзівосных мясцін, і жыве тут па гэты час. Як вядома, атрыбутам любога мерапрыемствы з’яўляюцца віншаванні і добрыя пажаданні. Са святам сваіх аднавяскоўцаў віншавала старшыня Данілавіцкага сельсавета Ганна Жых. Яна пажадала ўсім дабрабыту, росквіту і добрага адпачынку.З нагоды 75-годзя вызвалення Рэспулікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў хвілінай маўчання ўшанавалі землякоў, якія загінулі на фронце.Якое свята без ушанаванняў і ўзнагароджанняў? У гэты дзень асаблівай увагі ўдастоена самая найстарэйшая жыхарка вёскі — Соф’я Іосіфаўна Літвінская ёй споўніўся 91 год. Словы падзякі за працу былі сказаныя на адрас работнікаў сельскай гаспадаркі. Павіншавалі юбіляраў, якія адсвяткавалі свой юбілей – 45 годдзе Андрэй Макарчук, 60-годдзе Таіса Мазура, 80-годдзе Анастасія Янушкевіч. На свяце падвялі вынікі конкурсу за лепшы падворак і квятнік. Творчыя работнікі Данілавіцкага Дома культуры таксама віншавалі ўсіх жыхароў песнямі і добрымі словамі.Свята падыйшло да свайго завяршэння, але разыходзіцца ніхто не хацеў.Жыхароў у вёсках становіцца ўсё менш з кожным годам. У Дзіраках цяпер пражывае 11 чалавек, у Дубатоўках – 4. Але галоўнае, што людзі тут добрыя, ветлівыя, і вельмі любяць сваю зямлю. І хай усё ў іх будзе добра.