Свята лёну ў Дварцы: антураж і фінальная дзея

Свята лёну ў Дварцы: антураж і фінальная дзея

27.05.2017 Выкл. Автор admin

Свята лёну ў Дварцы: антураж і фінальная дзея

Па водгуках мясцовых жыхарак, у прыватнасці, Алены Ляўшук, Алены Чурай свята спадабалася. Дварчане змаглі пабачыць спартыўную эстафету, цыганскі канцэрт, дзеці пакатацца на машынках, пазабаўляцца на атракцыёнах, нават экстрэмальных, пастраляць у ціры. Прадавалі марожанае, салодкую вату, папкорн. Працавалі выставы падзелак. Былі ў продажы біжутэрыя і лён. Мясцовыя жыхаркі падзякавалі арганізатарам і фундатарам (спонсарам) свята.Фінальнай дзеяй свята лёну стала кампазіцыя “Анёлы надзеі”,  калі на імправізаваную сцэну каля школы выйшлі на танец маленькія дварчане – надзея і будучыня аграгарадка.Паветраныя шары былі адпушчаны ў неба, як святочны салют.