
Свята «Купалле» ў аграгарадку Дварэц
Свята «Купалле» ў аграгарадку Дварэц
7 ліпеня ў аг.Дварэц адбылося свята «Купалле»,якое ладзілі работнікі аддзела культуры і дасуга «Дварэцкі Дом культуры».
Свята пачалося з тэатралізаванага абраду «Янаў дзень» у рамках этна-праекту «Народнаму скарбу — век векаваць». Прысутным вельмі спадабалася назіраць за тым,як раней дзяўчаты праводзілі гэты дзень — спявалі купальскія песні, плялі вяночкі,варажылі на лёс,вадзілі карагоды.
Пасля запальвання купальскага вогнішча ўсе прысутныя вадзілі карагод,дзетвара з задавальненнем скакала на батуце,дарослым прапанавалі танцавальна-забаўляльную праграму.