Самыя абаяльныя і спартыўныя ў Круцілавічах

Самыя абаяльныя і спартыўныя ў Круцілавічах

05.03.2020 Выкл. Автор admin

  05 сакавіка творчы калектыў адзела культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» сумесна з старшынёй прафсаюзнага камітэта ААТ «Граніт-Агра» Аленай Зенчык на базе Круцілавіцкага д/с — СШ падрыхтавалі і правялі спартыўную асарці-праграму «Самыя абаяльныя і прывабныя» прымеркаваную да Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка. У спаборніцтвах прымалі ўдзел тры жаночыя каманды: «Лілія» (ААТ «Граніт-Агра»), «Астра» (настаўніцы школы), «Люцік» (навучэнкі школы). Павіншавалі з надыхадзячым святам: дырэктар Круцілавіцкага д/с-СШ С.Гузоўскі, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Граніт-Агра» К.Дубешка, інспектар Данілавіцкага сельвыканкама Н.Бакей. Усе ўдзельніцы праявілі ў конкурсах не толькі добрую фізічную форму, спрыт і хуткасць, але і паказалі, што маюць выдатнае пачуццё гумару, бо прыйшлося і боршч зварыць і падлогу памыць, і шопінгам займацца, і прыдумаць самы арыгінальны вясновы ўбор. З невялікай рознасцю ў балах перамогу атрымала каманда «Астра», на другім месцы — «Люцік», бронза — у каманды «Лілія». Радавалі сваімі музычнымі нумарамі: Мілена Заваротная, Анастасія Бортнік, Яўгенія Анушкевіч і Аляксандра Лісоўская. Дарэчы, займацца спортам, умацоўваць здароўе ў аграгарадку Круцілавічы любяць усе жыхары, бо нездарма там рэалізуецца праект «Круцілавічы — здаровы пасёлак!».