«Сакрэты бабулінага куфэрка»

«Сакрэты бабулінага куфэрка»

21.03.2019 Выкл. Автор admin

У аг. Круцілавічы 21 сакавіка ў аддзеле культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» адбылася гульнёва-пазнавальная праграма «Сакрэты бабулінага куфэрка» у рамках адкрытага пасяджэння аматарскага аб’яднання «Нам года не беда». Зазірнуўшы ў куфар, удзельнiкi клуба выхаднога дня «Вяселая кампанiя» убачылi сапраўдныя багацці, якія вырабілі працавітыя і нястомныя рукі жанчыны для сваёй сям’і. На працягу ўсяго пасяджэння бабулі расказвалі і паказвалі, як з воўны, з ільну стваралася нітка і як потым з iх дапамогай стваралася прыгожае адзенне. Дзеці таксама змаглі паўдзельнічаць і паспрабаваць свае сілы ў гэтай нялёгкай справе.

Шмат мінула з таго часу,

лепш мы сталі жыць за іх.

Паважайце, калі ласка,

і бабулек і дзядкоў сваіх.

Паважайце іх за працу,

распытайце пра іх быт,

каб было вам, што пакінуць

для прапраўнукаў сваіх.