
«Радуга асенняга настрою»
«Радуга асенняга настрою»
21 лістапада 2018 года ў аг. Войневічы быў запланаваны і праведзены сельскі сход грамадзян з удзелам прадстаўнікоў суб’ектаў прафілактыкі раёна. Да пачатку мерапрыемства для дзяцей быў арганізаваны паказ пажарнай тэхнікі і абсталявання. Сход скончыўся канцэртам “Радуга асенняга настрою”, які быў арганізаваны сектарам пазастацыянарнага абслугоўвання насельнiцтва ГУК “Дятлаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці”.
Душэўныя песні, гумар і цудоўны настрой дарылі: Ганна Харлінская, Марына Варган, сямейны дуэт Аляксандра і Людмілы Баклушыных, Іван Кашко і непаўторная вядучая Ірына Цяцерына
Апладысменты і добрыя словы ад жыхароў аг. Войневічы сталі найлепшай падзякай артыстам.