Прайшліся ваеннымі сцежкамі, даведаліся гісторыю салдацкага пісьма

Прайшліся ваеннымі сцежкамі, даведаліся гісторыю салдацкага пісьма

05.05.2019 Выкл. Автор admin

На Дзятлаўшчыне праходзяць сустрэчы і мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Перамогі.

5 мая ў гарадскім парку юныя жыхары райцэнтра, прыняўшы ўдзел у квэст-гульні, змаглі ажыццявіць падарожжа ў мінулае. Будучыя абаронцы айчыны паспрабавалі сябе ў ролі салдат розных радоў войскаў, адказалі на пытанні віктарыны “Вялікая Айчынная вайна на Дзятлаўшчыне”, паўдзельнічалі ў міні-экскурсіі “Гісторыя аднаго пісьма”. За правільна выкананыя заданні кожны ігрок атрымліваў жэтон, а напрыканцы – трое пераможцаў былі ўзнагароджаны прызамі.
Праграму прадоўжыў святочны канцэрт “Звініць Перамогай квітнеючы май” з песнямі, танцамі, цікавымі конкурсамі і салодкімі прызамі.