«Падарожжа па святых месцах в. Горка»

«Падарожжа па святых месцах в. Горка»

05.11.2020 Выкл. Автор admin

У рамках TRAVEL-праекта аддзел метадычнай работы сумесна з сектарам пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведалі святыя месцы в. Горка — паклонныя камяні, крынічку і каплічку.

На могілках у вёсцы Горка на ўзвышшы ў лясным масіве ляжаць камяні-валуны. Тры велізарных каменя ўтварылі арку. А ў радыусе двух метраў ад аркі ляжыць чацвёрты камень-валун. У народзе арку ахрысцілі «каменныя вароты» або «паклонныя камяні». Прыгледзеўшыся, можна ўбачыць, што ў іх акруглыя згладжаныя формы, не вельмі роўная паверхня. Вышыня камянёў 2 метры 46 сантыметраў, шырыня 3 метры. Камяні пакрыты мохам.

Існуе легенда аб тым, што камяні былі варотамі старой царквы. Аднойчы пан вырашыў вылечыць свайго сляпога сабаку. Ён тройчы праехаў на кані пад камянямі, а за ім бег яго сабака. Так ён абразіў святыя камяні, пасля чаго яны сталі асядаць у зямлю. Ад некалі велічнай брамы застаўся толькі невялікі праём, дзе можна толькі прапаўзці.

Беларусь надзвычай багатая на крыніцы. З крыніц пачынаюцца ўсе прыродныя вадаёмы. Але кожная крыніца — гэта яшчэ і тутэйшы духоўны асяродак, сакральны свет. Ля крыніц узводзілі капліцы з абразамі і выявамі святых, ставілі крыжы.