
Насталі святкі-запявай калядкі
Насталі святкі-запявай калядкі
Насталі святкі-запявай калядкі
13 студзеня ў аграгарадок Таркачы завіталі ўдзельнiкi дзіцячага клуба аматараў беларускай народнай творчасці “Святліца” пры сектары пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва ДУК “Дзятлаўскі центр культуры і народнай творчасці” з тэатралізаваным абрадам “Насталі святкі-запявай калядкі”. У кожны дом завіталі дзяўчаты і хлопцы.Не абышлося і без «Казы», якая скакала гаспадарам на багаты ураджай, жадала дабрабыту і здароўя, а сімвал 2019 года-нават прадказвала будучае. Калядоўшчыкі спявалі песні i жадалi шчаслiвай долi гаспадарам. Жыхары аграгарадка з цудоўным настроем прымалі маленькіх калядоўшчыкаў i ў сваю чаргу адорвалі іх салодкімі падарункамі.