Народныя аматарскія калектывы Дзятлаўшчыны пацвярджаюць сваё званне

Народныя аматарскія калектывы Дзятлаўшчыны пацвярджаюць сваё званне

17.02.2017 Выкл. Автор admin

Народныя аматарскія калектывы Дзятлаўшчыны пацвярджаюць сваё званне

 

         У раённым цэнтры культуры праходзіць адкрыты паказ выступленняў народных аматарскіх калектываў Дзятлаўскага раёна на пацвярджэнне наймення «народны» і «узорны».
Свой рэпертуар экспертнай камісіі і гледачам прадставілі:

  • узорны ансамбль скрыпачоў «Зорачкі» філіяла №1 пасёлка Гезгалы Дзятлаўскай школы мастацтваў (мастацкі кіраўнік — Алена Кашко);
  • народны ансамбль песні «Зараначка» Казлоўшчынскага Дома культуры (мастацкі кіраўнік — Зоя Калодзіч);
  • народны фальклорны гурт вёскі Погіры (мастацкі кіраўнік — Тамара Ступак);
  • народны фальклорны гурт вёскі Ахонава (мастацкі кіраўнік — Святлана Гранкоўская);
  • народны тэатр-студыя гульні «Прымакі» (мастацкі кіраўнік — Таццяна Янушкевіч);
  • народны ансамбль музыкі і песні «Ятранка» (мастацкі кіраўнік — Ганна Харлінская).

          У другой палове дня чакаецца выступленне ўзорнай студыі «Мелодыя душы» пад кіраўніцтвам Івана Каско з пастаноўкай «Без месца».