
«Нам яшчэ 75»
26 ліпеня творчы калектыў аддзела культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» сумесна са старшынёй Данілавіцкага сельвыканкама Ганнай Жых, павіншавалі жанчын-юбтлярак з вёскі Ліжэйкі — Валянціну Іванаўну Чарняўскую і Валянціну Паўлаўну Кардаш з нагоды іх 75-годдзя ў рамках абласной акцыі «Нам яшчэ 75». Удзельнікі акцыі павіталі юбілярак песнямі, падарункамі, кветкамі, шчырымі словамі віншаванняў, пажадалі жанчынам здароўя, шчасця, дабрабыту, даўгалецця.




