“Мы дорым людзям настрой!”. Святочны канцэрт да Дня работнікаў культуры

“Мы дорым людзям настрой!”. Святочны канцэрт да Дня работнікаў культуры

18.10.2018 Выкл. Автор admin

“Мы дорым людзям настрой!”. Святочны канцэрт да Дня работнікаў культуры

Толькі яны ведаюць свята знутры, толькі яны ўмеюць весяліцца, калі ім сумна, толькі яны могуць жыць на рабоце… Усё гэта пра іх – работнікаў культуры.

Музыкай, добрымі ўсмешкамі гасцей і апладысментамі ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці пачалося свята, прымеркаванае да Дня работнікаў культуры.

А перад пачаткам святочнага мерапрыемства ў фае працавала музычнае кафэ, куды запрасілі ветэранаў галіны культуры. У жывой гутарцы ішла размова пра тое, як працавалі яны, як працуюць іх пераемнікі цяпер, як захоўваюцца іх традыцыі.

Павіншаваць культработнікаў прыйшло шмат гасцей, і першым слова ўзяў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік:

– Вы насычаеце культурнае жыццё нашага раёна новымі фарбамі, з гонарам прадстаўляеце свае творчыя поспехі за яго межамі. Вы сваёй працай робіце свята для людзей, дзякуючы вашай працы, таленту, мэтанакіраванасці і энергіі забяспечваецца трывалая сувязь пакаленняў. Жадаю вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, новых творчых поспехаў.

Старшыня ўручыў Ганаровую грамату Дзятлаўскага райвыканкама дырыжору народнага эстраданага аркестра “Акцэнт” Дзянісу Клімовічу, Падзячны пісьмы – загадчыцы Наваельнянскага дома культуры Галіне Сушко, загадчыцы аддзела Дзятлаўскага цэнтра культуры Наталлі Маліноўскай, балетмайстру Дзятлаўскага цэнтра культуры Валерыю Герасіменку.

У гэты святочны дзень усім работнікам культуры, ветэранм вялікую ўдзячнасць за іх працу выказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Калодка. Яна пажадала ім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, каб ніколі іх не пакідалі творчасць і натхненне, каб яны маглі ўсё больш і больш радаваць і здзіўляць гледачоў сваімі канцэртамі, выставамі, мерапрыемствамі. За добрасумленную працу яна адзначыла многіх работнікаў Ганаровымі граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Тых, хто 20, 30 і больш гадоў служыць культуры, шчодра аддаючы свой талент і майстэрства людзям, павіншавала старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Марына Бортка.

У гэты дзень асаблівыя словы падзякі за іх працу, цёплыя апладысменты і кветкі былі адрасаваны ветэранам культуры.

Віншаванні з іх першым прафесійным святам прымалі маладыя спецыялісты – творчы патэнцыял і надзея культуры Дзятлаўскага раёна. Па традыцыі, яны прайшлі пасвячэнне ў культработнікаў.

Шмат сяброў прыйшло сёння павіншаваць работнікаў культуры і адзначыць іх сваімі падарункамі. Ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец пажадаў усім моцнага здароўя, а юбілейным медалём “100 год ваенным камісарыятам Рэспублікі Беларусь” узнагародзіў Васіля Шыцько.

За цеснае і плённае супрацоўніцтва з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях падарунак ад Аляксандра Беленкі атрымала Ганна Харлінская.

Музычныя віншаванні ў гэты дзень дарылі Ганна Харлінская, Аляксандр Клімец, Валерый Герасіменка, Ала Кучынская, цыркавая студыя “Марсі”, дзіцячая танцавальная студыя “Сунічкі”, а таксама артысты з Мастоўскага раёна.