«Мелодыі кахання»

«Мелодыі кахання»

01.05.2017 Выкл. Автор admin

«Мелодыі кахання»        

1 мая ў Дзятлаўскім Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў раённы агляд-конкурс дзіцячай эстраднай творчасці «Мелодыі кахання». Канкурсанты пазмагаліся ў трох узроставых групах (5-8, 9-13 і 14-17 гадоў) у намінацыях «Саліст-вакаліст», «Ансамблі сучаснай харэаграфіі», «Вядучы праграмы».

Удзельнікі конкурсу — наведвальнікі творчых аб’яднанняў, якія працуюць пры Вензавецкім, Данілавіцкім, Хвінявіцкім, Раклевіцкім, Гезгалаўскім, Казлоўшчынскім, Наваельнянскім Дварэцкім, Жукоўшчынскім Дамах культуры Дзятлаўскага раёна і Цэнтры культуры. Разам з кіраўнікамі гурткоў падтрымаць іх прыйшлі родныя і блізкія.

Каля 4 гадзінаў доўжылася конкурсная праграма, якая вызначыла пераможцаў і прызёраў. Сярод эстрадных выканаўцаў у  малодшай узроставай групе спецыяльным прызам быў адзначаны Глеб Мармыш (Вензавецкі ДК), дыплом за 1 месца атрымала Алеся Адамчык (Данілавіцкі ДК); у сярэдняй групе спецыяльны прыз атрымала Ксенія Шыкуць (Гезгалаўскі ДК), першае месца — у Арыянны Кузьміч (Наваельнянскі ДК), другое месца — у Алены Хітрык (Вензавецкі ДК), трэцяе месца — у Алены Штэйзель (Жукоўшчынскі ДК); у старэйшай узроставай групе спецыяльным прызам узнагароджана Аліна Цярэшка (Казлоўшчынскі ДК), першае месца заваявала Алеся Кастусік (Гезгалаўскі ДК).

У намінацыі «Ансамблі сучаснай харэаграфіі» сваю творчасць пардставілі творчыя калектывы «Фэнтэзі» (Гезгалаўскі ДК), танцавальная група Данілавіцкага ДК, «Калейдаскоп» (Наваельнянскі ДК), «Аистята» (Цэнтр культуры г. Дзятлава). У роді вядучых сябе спрабавалі Соф’я Драздова (Наваельнянскі ДК), Юлія Бакшук (Хвінявіцкі ДК), Аляксандра Пякарская (Казлоўшчынскі ДК), Сняжана Шылюк (Дварэцкі ДК). Усе яны атрымалі дыпломы ўдзельнікаў конкурсу «Мелодыі