«Масленица» на Радоне

«Масленица» на Радоне

13.03.2021 Выкл. Автор admin
Яркае засвяціла сонейка і загучалі масленічныя мелодыі, гэта значыць-хуткая вясна. Менавіта гэтай парой, народны тэатр-студыя гульні “Суседзі” традыцыйна праводзяць святочныя мерапрыемствы ў санаторыі “Радон”. Гучалі задорныя беларускія песні, адпачываючыя з задавальненнем прымалі ўдзел ў народных гульнях. Свой спрыт, госці мерапрыемства маглі прадэманстраваць у гульні- “парад коней”, паўдзельнічаць у закручванні ў рушнік, мераліся сілай ў перакідванні дзеркачоў (венікаў), а потым усе разам
танцавалі мясцовую польку. Усе гэтыя дзеянні падтрымлівалі беларускімі жартамі Сымон і Марыля (Андрэй Добыш і Святлана Венская). Правялі абрад-“спальванне пудзіла”, каб згарэлі ўсе хваробы і нягоды,а потым
танчылі пад песні Людмілы і Аляксандра баклушына. Даравалі гледачам сувеніры на памяць аб сустрэчы. Народны тэатр-студыя “Суседзі” – гэта візітна картка добрага настрою, і таму усе развітваліся з добрым настроем і цёплымі апладысментамі.