
«Масленіца» на Радоне
17 лютага адбылося свята Масленіца на Радоне з удзелам народнага тэатра-студыі гульні «Прымакі». Масавае гулянне прайшло на УРА, з канцэртнай праграмай, выставай, конкурсамі. Госці свята змоглі пакаштаваць абавязковага атрыбуту масленічных гулянняў – румяных, гарачых бліноў. У фінале усіх гледачоў чакала традыцыйнае спальванне пудзіла Масленіцы «Бывай, Масленіца!».