
«Куточак сэрцу дарагі»
12 жніўня творчы калектыў аддзела культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» з канцэртнай праграмай «Куточак сэрцу дарагі» завітаў ў вёску Касцюкі. Чакаючы прыезду гасцей, жыхары па-святочнаму ўпрыгожылі сцэну вырабамі сваіх рук — тканымі дыванамі і ручнікамі. У ліку жыхароў вёскі Касцюкі не толькі пастаянныя жыхары, але і дачнікі, якія жывуць у вёсцы толькі летам і восенню. Дзякую чы гэтаму, працягвае жыць і вёска. Гледачы разам з артыстамі спявалі, танцавалі, весела бавілі час.