
«Купалле ў Раклевічах
Многія людзі вераць, што купальская ноч – сапраўды чароўная.
Толькі ў гэтую ноч зацвітае папараць-кветка, і той, хто яе знойдзе, будзе шчаслівы. Вось і сёлета ў Раклевічах на Купалле сабраліся і дзеці, і дарослыя, каб адшукаць сваё шчасце – паўдзельнічаць у інтэрактыўнай гульнёвай праграме “У пошуках кветкі папараці”. Прысутнічалі на свяце і ганаровыя госці: кіраўнік спраў Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Андруцэвіч і старшыня Дзятлаўскага сельскага савета Аляксандр Маркушэўскі. Усё было ў гэты чароўны вечар: і песні, і карагоды каля купальскага вогнішча, і традыцыйныя народныя забавы. Для дзяцей працавалі атракцыёны, а моладзь весяліся на дыскатэцы. Цікава, ці многія знайшлі сваю папараць-кветку?..