“Край мой сэрцу любы”

“Край мой сэрцу любы”

29.06.2018 Выкл. Автор admin
29 чэрвеня на плошчы аг.Белагурна адбыўся мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці РБ. На перадсвяточнае
мерапрыемства прыйшлі жыхары аграгарадка. Адкрыла мітынг і павіншавала жыхароў аграгарадка старшыняМяляхавіцкага сельсавета. Пасля мітынга адбылася канцэртная праграма “Край мой сэрцу любы”. Ладзілі праграму працаўнікі СКБ . Пасля шматгадовага перапынку сваімі песнямі віншаваў гледачоў вакальны гурт “Аднавяскоўцы”. У канцы праграмы вядучая запрасіла ўсіх гледачоў наведаць 2-га і 3-га ліпеня г.Дзятлава, дзе будуць праходзіць святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня Незалежнасці і 520-годдзя г.Дзятлава.