
“Кожная прафесія самая важная”
У аддзеле культуры і дасуга “Данілавіцкі Дом культуры” 02.11.2019 прайшла сустрэча з наведвальнікамі прышкольнага лагера “Весяльчак” Круцілавіцкага д/с-СШ у рамках дня прафесій “Кожная прафесія самая важная”.Святлана Міхайлаўна, загадчык дома культуры, у самым пачатку сустрэчы, правяла з прысутнымі гульню для ўзняцця настрою. Затым яна распавяла ў чым заключаецца праца культработніка. Прысутныя даведаліся, што Дом культуры гэта месца, дзе можна адпачыць душой, пагутарыць, пагуляць, сустрэцца з сябрамі, пабываць у ролі артыста або паглядзець творчасць другіх на сцэне. А хтосьці проста прыходзіць адпачыць ад паўсядзённага побыту.Галоўная задача работнікаў культуры-дарыць людзям радасць!






