4 лістапада ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт прымеркаваны да 100-годдзя Вялікага Кастрычніка.
Вядучыя мерапрыемства Наталля Маліноўская і Мікіта Чубрык зазначылі, што ў сучаснікаў не адназначныя адносіны да падзей далёкіх кастрычніцкіх дзён, аднак гэта быў асэнсаваны выбар пакаленняў. Гісторыя мае нямала светлых і цёмных старонак, і яе варта ведаць усю. Пра мінулае прысутным нагадала чорна-белая відэастужка.Хіты розных гадоў, песеннае папуры, танцы для гледачоў падрыхтавалі артысты Іван Кашко, Тамара Ступак, Ала Чарняўская, Марына Варган, Аляксандр Баклушын, Аляксандр Раеўскі, Сяргей Малышчык, Дар’я Ёдчык, цыркавая студыя «Марсі».